16 студзеня супрацоўнікі і валанцёры РА “ДКРМ Карытас ГД” наведалі Дзяржаўную ўстанову “Гродзенскі сацыяльны пансіянат «Сасновы бор»”. Мэтай нашага візіту стала дзяленне цеплынёй, святлом і хрысціянскай радасцю з тымі, хто жыве ў сценах гэтай установы.
На сённяшні дзень у пансіянаце пражывае 83 чалавекі рознага ўзросту з рознымі лёсамі, 43 з якіх не могуць самастойна рухацца. ❤️
“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі закупіў і перадаў 83 салодкіх падарунка для пастаяльцаў пансіянату. Гэта былі не проста пачастункі, але сімвал увагі і клопату, знак таго, што кожны чалавек дарагі і каштоўны ў вачах Бога. 🙏
Асаблівую радасць прынеслі пажылым людзям шчырыя размовы і усмешкі.Падчас сустрэчы адчувалася, што сапраўдны падарунак — гэта прысутнасць, узаемная ўвага і братэрская любоў. ❤️🩹
Наш візіт стаў нагодай падзяліцца святочным настроем з людзьмі састарэлага ўзросту і нагадаць, што нават у цяжкасцях і штодзённай руціне ёсць месца для радасці і надзеі. Кожны падарунак, кожнае слова падтрымкі і кожная ўсмешка былі сведчаннем Божай любові, якая аб’ядноўвае людзей і дае сілы жыць з годнасцю. 🎁